pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «ДРУГІЯ»

Дата стварэння: 15.03.2024 10:54:58

Дата змены: 28.05.2025 12:04:03


Партыза́нскі атра́д «Другі́я»

Спецатрад НКУС СССР.

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Бялыніцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Прапойскага і Хоцімскага раёнаў Магілёўскай вобласці; Кармянскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў Гомельскай вобласці; Брагінскага, Васілевіцкага, Калінкавіцкага і Хойніцкага раёнаў Палескай вобласці БССР, а таксама ў Чарнігаўскай вобласці УССР.

Атрад (43 чалавекі) быў утвораны 30 красавіка 1942 г. у савецкім тыле з асабовага саставу, выдзеленага атрадам «Смерць фашызму» як дыверсійна-разведвальны атрад і накіраваны ў тыл ворага.

На працягу мая — жніўня 1942 г. у Быхаўскім, Прапойскім і Хоцімскім раёнах ініцыятыўныя групы чэкісцкага атрада пры ўдзеле мясцовага актыву стварылі 3 атрады агульнай колькасцю 150 чалавек. У пачатку ліпеня атрад «Другія» перамясціўся ў Чачэрскі раён. Начальнік штаба атрада ўвайшоў у аб’яднаны штаб партызанскіх атрадаў паўднёвай групы (камандзір П. Р. Шамякін, камісар А. А. Куцак).

У ліпені 1942 г. атрад праводзіў дыверсіі на чыгуначных лініях Жлобін — Гомель — Бранск, Гомель — Бахмач. У сувязі з карнай экспедыцыяй у трэцяй дэкадзе ліпеня быў вымушаны пакінуць Чачэрскі раён разам з Прапойскім атрадам.

У жніўні 1943 г. атрад (вырас да 215 чалавек) быў падзелены на 4 самастойныя спецгрупы: «Другія», «Уперад», камандзір П. М. Салодкі; «Кроўныя», камандзір М. I. Краўчанка; «Дняпро», камандзір [М. В.] Сон- цаў.

Партызаны пусцілі пад адхон 8 эшалонаў ворага, у т. л. браняпоезд, знішчылі і пашкодзілі 33 аўтамашыны, узарвалі і спалілі 24 масты, разбурылі больш за 1,5 км чыгуначнага палатна, каля 7 км тэлефонна-тэлеграфнай сувязі, разграмілі 15 гарнізонаў. Перадавалі савецкаму камандаванню звесткі разведкі.

Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй у лістападзе 1943 г.

Камандзіры: П. П. Качуеўскі (загінуў), М. В. Зябніцкі (яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза).