ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Р. І. КАТОЎСКАГА, Палескай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Р. І. КАТОЎСКАГА

Дата стварэння: 15.03.2024 10:56:02

Дата змены: 20.06.2025 10:02:09


ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ Р. І. КАТОЎСКАГА, Палескай вобласці

Помнік у гонар партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага ў былой вёсцы Нежыхаў Брагінскага раёна.

Партыза́нскі атра́д імя́ Р. І. Като́ўскага, Палескай вобласці

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Брагінскага, Камарынскага і Хойніцкага раёнаў Палескай вобласці.

Створаны ў жніўні 1942 г. у выніку аб’яднання партызанскіх груп С. І. Філіпенкі — Ф. І. Філіпенкі і П. Р. Зяновіча, якія дзейнічалі ў Брагінскім раёне.

Летам 1942 г. партызаны вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў ворага ў вёсках Хракавічы, Шкураты, гарнізона ў вёсках Савічы, Радзін, Мікулічы, Баршчоўка. На дарозе Жэрднае — Выграбная Слабада 22 ліпеня 1943 г. разграмілі варожы транспарт, знішчылі Амелькаўшчынскі шпаларэзны завод, склады з боепрыпасамі ў Брагіне, Араві́чах, Завічах (?) і Астраглядах. З дапамогай мясцовых падпольшчыкаў знішчылі каменданта г. п. Брагін і яго паслугачоў.

Атрад (296 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 24 лістапада 1943 г.

Камандзіры: С. I. Філіпенка, А. Я. Міхневіч; камісары: Ф. I. Філіпенка (загінуў), П. Р. Зяновіч; начальнікі штаба: А. Я. Міхневіч, Ц. А. Крываносаў, I. Н. Мельнікаў.

У былой в. Не́жыхаў (цяпер не існуе) Брагінскага раёна ў 1967 г. у гонар атрада быў пастаўлены абеліск.