ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ С. М. КІРАВА, Баранавіцкай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ С. М. КІРАВА

Дата стварэння: 15.03.2024 10:56:22

Дата змены: 28.05.2025 12:04:03


Партыза́нскі атра́д імя́ С. М. Кіра́ва

Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага і Клецкага раёнаў Баранавіцкай вобласці.

Створаны ў жніўні 1943 г. на базе групы добраахвотнікаў з былых сібірскіх партызан, якую ў жніўні 1942 г. Новасібірскі абкам ВКП(б) накіраваў у распараджэнне ЦК КП(б)‌Б. У маі 1943 г. група прыбыла ў тыл праціўніка, дзе ў жніўні ўвайшла атрадам, які фарміраваўся, у склад брыгады імя В. С. Грызадубавай. З лістапада адрад дзейнічаў самастойна.

Партызаны зрывалі мерапрыемствы акупацыйных улад, праводзілі засадныя баі, чынілі дыверсіі, вялі палітычную агітацыю, ратавалі цывільнае насельніцтва ад загубы і вывазу на катаржныя работы ў Германію.

Атрад (62 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй у ліпені 1944 г.

Камандзір М. I. Сабаеў, начальнік штаба М. П. Тараховіч.