Дата стварэння: 18.05.2024 09:54:28
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д Д. А. Журбы́
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Створаны ў жніўні 1941 г. у в. Слаўнае Мсціслаўскага раёна з асабовага саставу народнага апалчэння Віцебска — рабочых фабрыкі «КІМ». Дзейнічаў у жніўні — верасні 1941 г., потым разбіты карнікамі, частка партызан выйшла ў савецкі тыл.
Камандзір Д. А. Журба, камісар Мяснікоў.