Дата стварэння: 18.05.2024 09:55:36
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д П. Е. Казана́кава
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці БССР, Манастыршчынскага і Хіславіцкага раёнаў Смаленскай вобласці РСФСР.
Створаны ў маі 1942 г.
Партызаны абстралялі 2 варожыя эшалоны, разбілі 2 аўтамашыны, разграмілі 5 валасных упраў. Вялі баі каля вёсак Каменка, Войніна Манастыршчынскага раёна, Шамаўшчына Мсціслаўскага раёна, Цёмны Лес Дрыбінскага раёна.
Атрад (44 партызаны) выйшаў у савецкі тыл 30 верасня 1942 г.
Камандзір П. Е. Казанакаў, камісар М. Л. Язычэнка, начальнік штаба А. В. Няфёдаў.