pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «НАВАТАРЫ»

Дата стварэння: 18.05.2024 09:56:15

Дата змены: 28.05.2025 12:04:08


Партыза́нскі атра́д «Нава́тары»

Спецатрад НКДБ БССР.

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей, базіраваўся ў Мастоўскім раёне Баранавіцкай вобласці.

Група (6 чалавек) была закінута ў Ліпічанскую пушчу 12 верасня 1943 г. Папоўнілася мясцовым насельніцтвам. Партызаны падарвалі 27 эшалонаў ворага, разбілі 270 паравозаў і 270 вагонаў. Створана 4 дыверсійныя групы з ліку мясцовага насельніцтва. Праведдзена 68 дыверсій, у т. л. 53 на чыгуначных камунікацыях. Усяго знішчана і паранена больш як 1 100 салдат і афіцэраў праціўніка. Партызаны ўзарвалі чыгуначны мост, лесазавод у г. п. Дзятлава. ІІерадавалі камандаванню Чырвонай арміі звесткі разведкі, вялі работу па разлажэнні салдат варожых фарміраванняў.

Атрад (126 чалавек) злучыўся з Чырвонай арміяй 12 ліпеня 1944 г.

Камандзір У. М. Літвінскі.