Дата стварэння: 18.05.2024 09:58:13
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д Га́нцавіцкі
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці.
Створаны з мясцовых жыхароў у ліпені 1941 г. Налічваў 35 чалавек. У жніўні 1941 г. панёс вялікія страты і спыніў існаванне.
Камандзір Чуміла.