Дата стварэння: 18.05.2024 09:58:24
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д Давы́д-Гарадо́цкі
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну ў ліпені — верасні 1941 г. на акупіраванай тэрыторыі Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці і Тураўскага раёна Палескай вобласці.
Створаны ў ліпені 1941 г. паводле рашэння Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б з партыйна-савецкага актыву і мясцовых жыхароў.
Атрад у баях з ворагам пацярпеў значныя страты і ў 2‑й палавіне верасня 1941 г. накіраваўся за лінію фронту, каб злучыцца з Чырвонай арміяй.