Дата стварэння: 18.05.2024 09:58:38
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д імя́ І. В. Сталі́на
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Рудзенскага і Мінскага раёнаў Мінскай вобласці.
Створаны ў чэрвені 1942 г. на базе партызанскай групы У. П. Адамовіча. З кастрычніка 1942 г. — у 2‑й Мінскай брыгадзе, з чэрвеня 1943 г. — у брыгадзе «Беларусь», са студзеня 1944 г. дзейнічаў самастойна.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Мінск — Асіповічы, шашы Мар’іна Горка — Шацк, грамілі валасныя ўправы. У кастрычніку 1942 г. спалілі мост на р. Пціч, 4 прадпрыемствы. У жніўні 1943 г. падарвалі 360 рэек. У красавіку 1944 г. вялі баі супраць карнікаў.
Атрад (288 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 2 ліпеня 1944 г.
Камандзір У. П. Адамовіч, камісар С. К. Доўнар, начальнік штаба М. В. Шкутко.