ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ К. Я. ВАРАШЫЛАВА, Брэсцкай вобласці, камандзір Б. М. Міхайлоўскі
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ К. Я. ВАРАШЫЛАВА

Дата стварэння: 18.05.2024 09:58:55

Дата змены: 28.05.2025 12:04:08


Партыза́нскі атра́д імя́ К. Я. Варашы́лава

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Ратнаўскага, Шацкага раёнаў Валынскай вобласці УССР, Маларыцкага і Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці БССР.

Створаны ў красавіку 1942 г. У жніўні 1941 г. у Шацкім раёне Валынскай вобласці з мясцовых жыхароў і ваеннапалонных, што ўцяклі з лагераў, арганізавалася партызанская група, якую ўзначаліў С. А. Шкаварада (прыбыў сюды па заданні ЦК КП(б)‌Б Украіны). У маі 1942 г. яна аб’ядналася ў атрад з групай М. В. Глазінава, арганізаванай у верасні 1941 г. у Хелмскім павеце (Польшча) з ваеннаслужачых, што ўцяклі з палону (камандзір М. В. Глазінаў, камісар С. А. Шкаварада). У ліпені 1942 г. атрад М. В. Глазінава аб’яднаўся з атрадам Б. М. Міхайлоўскага (створаны ў красавіку 1942 з груп ваеннаслужачых на чале з Б. М. Міхайлоўскім, М. I. Варановічам і інш.) у атрад, які стаў называцца атрадам імя К. Я. Варашылава.

Партызаны ў маі 1942 г. разграмілі варожыя апорныя пункты ў райцэнтрах Ратна і Дзівін, вёсках Макраны, Чарняны. Разам з Старасельскім атрадам партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна зрабілі баявы рэйд па Жабінкаўскім, Маларыцкім і Шацкім раёнах. У жніўні 1942 г. атрад пачаў рэйд у савецкі тыл, правёў 4 баі. У баі на тэрыторыі Драгічынскага раёна разгрупаваўся.

Камандзір Б. М. Міхайлоўскі; камісар С. А. Шкаварада; начальнікі штаба: М. І. Варановіч, М. В. Глазінаў.