ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ М. І. КУТУЗАВА, Брэсцкай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ М. І. КУТУЗАВА

Дата стварэння: 18.05.2024 10:02:19

Дата змены: 20.06.2025 10:45:50


Партыза́нскі атра́д імя́ М. І. Куту́зава

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Кляшчэльскага, Сямяціцкага, Высокаўскага і Косаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Створаны ў лістападзе 1943 г. на базе арганізатарскай групы Т. А. Шунько, якая ў жніўні 1943 г. прыбыла ў Любанскі раён Мінскай вобласці, а ў верасні перадыслацыравалася ў Брэсцкую вобласць.

Партызаны вялі баі з ворагам, зрывалі варожыя транспартныя перавозкі, ратавалі мірнае насельніцтва ад загубы і вывазу на катаржныя работы ў Германію. У чэрвені 1944 г. падарвалі 3 эшалоны, 22 чэрвеня і 11 ліпеня 1944 г. правялі баі ў Нурэцкім лесе (Сямяціцкі раён) і на дарозе Косаў — Квасавічы (Польшча).

Атрад (107 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 11 ліпеня 1944 г.

Камандзір В. Р. Машын, камісар Т. А. Шунько, начальнік штаба Л. I. Паленаў.