Дата стварэння: 18.05.2024 10:03:14
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д імя П. К. Панамарэ́нкі
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Дунілавіцкага і Глыбоцкага раёнаў Вілейскай вобласці.
Створаны ў жніўні 1943 г. з партызан, вылучаных Расонскай брыгадай імя І. В. Сталіна.
Партызаны ў маі 1943 г. разам з атрадам імя І. В. Сталіна знішчылі тэлефонна-тэлеграфную лінію Бяльмонты — Браслаў, у в. Бяльмонты разагналі ўзброеную ахову, знішчылі малочны завод. Толькі ў жніўні 1943 г. падарвалі 160 рэек і чыгуначны мост.
Атрад (206 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 4 ліпеня 1944 г.
Камандзіры: М. I. Гачакоў, К. I. Мішын; камісар А. М. Мерсан; начальнікі штаба: П. С. Вашчанка, М. А. Кузьменка, М. I. Паноў.