ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ П. Л. ВАЛЬКОВА, Брэсцкай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ П. Л. ВАЛЬКОВА

Дата стварэння: 18.05.2024 10:03:31

Дата змены: 28.05.2025 12:04:08


Партыза́нскі атра́д імя П. Л. Валько́ва

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Дзівінскага і Маларыцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Створаны 3 кастрычніка 1943 г. у Мінскай вобласці з 1‑га эскадрона атрада «Баявы» партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. У складзе брыгады перабазіраваўся ў Дзівінскі, а потым у Маларыцкі раёны Брэсцкай вобласці. Дзейнічаў самастойна з 16 студзеня 1944 г.

Атраду прысвоена імя камандзіра кавалерыйскага эскадрона П. Л. Валькова, які загінуў 25 лістапада 1942 г.

Атрад (215 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 12 ліпеня 1944 г.

Камандзір М. I. Чацверыкоў, камісар В. П. Асташонак, начальнік штаба К. А. Шлыкоўскі.