Дата стварэння: 13.06.2024 09:32:25
Дата змены: 15.05.2025 15:00:52
Партыза́нскі атра́д Ана́нава
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клімавіцкага і Крычаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Створаны ў жніўні 1941 г. Клімавіцкім райкамам КП(б)Б і палітаддзелам 13‑й арміі з партыйна-савецкага актыву Крычаўскага pаёна і асабовага саставу Клімавіцкага знішчальнага атрада. У баі ў жніўні 1941 г. атрад рассеяны.
Камандзір атрада Ананаў (загінуў), камісар Кузьмін.