ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ ГАЗЕТЫ «ПРАВДА», Мінскай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ ГАЗЕТЫ «ПРАВДА»

Дата стварэння: 04.07.2024 09:48:49

Дата змены: 11.09.2024 14:52:01


ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ ГАЗЕТЫ «ПРАВДА», Мінскай вобласці

Помнік і мемарыяльная дошка на брацкай магіле партызан брыгады імя газеты «Правда» і воінаў Чырвонай арміі ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Партыза́нская брыга́да імя́ газе́ты «Пра́вда»

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Створана ў кастрычніку 1943 г. на базе атрадаў: імя газеты «Правда» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Перамога» (арганізаваны ў сакавіку 1943 на базе групы, якая дзейнічала са студзеня 1942) і імя М. І. Калініна. У студзені 1944 г. арганізаваны атрад імя П. К. Панамарэнкі.

Партызаны грамілі варожыя гарнізоны ў Смілавічах, вёсках Ду́карка, Блонь і іншых, удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна». Вялі з 23 чэрвеня 1944 г. баі з ворагам, які адступаў. Разам з савецкімі войскамі 3 ліпеня 1944 г. вызвалілі в. Ду́карка.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 3 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя газеты «Правда», «Перамога», імя М. І. Калініна, імя П. К. Панамарэнкі, у якіх змагаліся 983 партызаны.

Камандзір брыгады С. Т. Кузняцоў; камісары: С. Е. Данільчык, П. I. Багамолаў; начальнікі штаба: П. І. Багамолаў, Р. Я. Герцовіч.

У гонар брыгады ў в. Клінок Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці на брацкай магіле ўсталяваны помнік і мемарыяльная дошка.