pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ЛЕЛЬЧЫЦКАЯ

Дата стварэння: 20.08.2024 15:37:54

Дата змены: 28.05.2025 12:04:14


Партыза́нская брыга́да Ле́льчыцкая

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Лельчыцкага раёна Палескай вобласці (цяпер Гомельскай).

Створана ў верасні 1943 г. на базе асобных атрадаў: імя М. І. Кутузава (арганізаваны ў лістападзе 1942, да чэрвеня 1943 — атрад Лельчыцкі), імя М. І. Калініна (арганізаваны ў маі 1943), імя А. В. Суворава (арганізаваны ў чэрвені 1943). Пазней былі арганізаваны атрады імя І. В. Сталіна, імя К. Я. Варашылава, Сіманіцкі.

Партызаны вясной 1943 г. правялі аперацыі па знішчэнні варожых суднаў на Прыпяці, летам з атрадамі партызанскай брыгады Мазырскай імя Аляксандра Неўскага і атрадамі ўкраінскіх партызан разграмілі гарнізон у в. Скрыгалаў Мазырскага раёна. У ліпені — жніўні 1943 г. вялі баі з карнікамі, знішчылі 35 аўтамашын з жывой сілай ворага. У жніўні 1943 г. удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Ельск — Багуцічы — Славечна на лініі Калінкавічы — Оўруч (Украіна).

У студзені 1944 г. разам з часцямі Чырвонай арміі партызаны вызвалілі вёскі Астражанка, Замошша, Сі́манічы, пабудавалі мост цераз р. Убарць.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 15 студзеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя М. І. Кутузава, імя М. І. Калініна, імя А. В. Суворава, імя І. В. Сталіна, імя К. Я. Варашылава, Сіманіцкі, у якіх змагаўся 661 партызан.

Камандзір К. М. Дамбоўскі, камісар Р. Л. Лін, начальнік штаба П. Р. Ганчароў.

У гонар брыгады ў в. Маркоўскае Лельчыцкага pаёна ў 1980 г. устаноўлены мемарыяльны знак.