pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД А. С. ПЯТРОВА

Дата стварэння: 20.08.2024 15:39:42

Дата змены: 28.05.2025 12:04:14


Партыза́нскі атра́д А. С. Пятро́ва

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Су́ражскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Пачаў фарміравацца ў жніўні 1943 г. на базе арганізатарскай групы (20 чалавек) А. С. Пятрова, якая па заданні Ваеннага савета 43‑й арміі была дэсантавана ў Суражскі раён.

Партызаны разам з атрадам М. П. Машкова партызанскай брыгады 1‑й Беларускай (1‑га складу) напалі на варожы гарнізон ў в. Лямніца Суражскага (цяпер Віцебскага) раёна. У жніўні 1943 г. партызаны вялі баі з карнікамі каля возера Сяляева, вёсак Кашалева (Кашалёва), Раманькова і Буева Су́ражскага раёна. Падарвалі 15 аўтамашын, 7 мастоў.

Атрад (102 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 7 кастрычніка 1943 г.

Камандзір А. С. Пятроў, камісар М. П. Сенакосаў (загінуў), начальнік штаба Г. I. Шадрын.