pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ЛУНІНЕЦКІ

Дата стварэння: 20.08.2024 15:40:12

Дата змены: 28.05.2025 12:04:14


Партыза́нскі атрáд Лунінéцкі

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага раёна Пінскай вобласці і Старобінскага раёна Мінскай вобласці.

Створаны ў ліпені 1941 г. паводле рашэння Пінскага абкама КП(б)‌Б з партыйна-савецкага актыву рабочых Лунінецкага раёна.

Партызаны на чыгуначным участку Люшча — Басты́нь падарвалі 2 масты, знішчылі бронемашыну.

У верасні 1941 г. атрад невялікімі групамі накіраваўся да лініі фронту. Далейшы лёс не высветлены.

Камандзір У. I. Анісімаў (загінуў).