pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «АНАТОЛЯ»

Дата стварэння: 20.08.2024 15:40:33

Дата змены: 15.05.2025 15:00:52


Партыза́нскі атра́д «Анато́ля»

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Чэрыкаўскага і Крычаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Створаны ў жніўні 1941 г. у Чэрыкаўскім раёне з ваеннаслужачых. На дзень арганізацыі налічваў 32 партызаны.

Частка атрада накіравалася на ўсход, каб выйсці ў савецкі тыл. Партызаны, якія засталіся ў тыле ворага, загінулі ў баях з карнікамі 21–22 лютага 1942 г. каля в. Волчас (Воўчас) Крычаўскага раёна і в. Камаровічы Чэрыкаўскага раёна.

Камандзір атрада Анатоль Грышын (псеўданім, сапраўднае прозвішча не высветлена, загінуў).