Дата стварэння: 20.08.2024 15:40:44
Дата змены: 28.05.2025 12:04:14
Партыза́нскі атра́д імя́ М. І. Куту́зава
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Івянецкага і Любчанскага раёнаў Баранавіцкай вобласці.
Створаны ў красавіку 1943 г.
Атрад (121 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 5 ліпеня 1944 г.
Камандзіры: Р. П. Журэнка, I. Д. Сёмін; камісар П. Ф. Харытонаў; начальнік штаба П. М. Чатухін.