Дата стварэння: 22.08.2024 15:20:55
Дата змены: 28.05.2025 12:04:14
Партыза́нскі атра́д М. І. Жуко́ўскага
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Чырвонаслабодскага раёна Мінскай вобласці.
Створаны ў ліпені 1941 г. на базе групы партыйна-савецкага актыву на чале з сакратаром Чырвонаслабодскага падпольнага райкама КП(б)Б М. I. Жукоўскім і групы пагранічнікаў, якія трапілі ў акружэнне. Атрад налічваў каля 60 партызан. У баях з нямецка-фашыскімі карнікамі пацярпеў вялікія страты і ў лістападзе 1941 г. перастаў існаваць.
Камандзір М. І. Жукоўскі (загінуў).