pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД Ц. Я. ЕРМАКОВІЧА

Дата стварэння: 22.08.2024 15:21:07

Дата змены: 28.05.2025 12:04:14


Партыза́нскі атра́д Ц. Я. Ермако́віча

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

Створаны ў жніўні 1941 г. з патрыётаў Чашніцкага раёна і ваеннаслужачых, якія не выйшлі з варожага тылу.

У жніўні 1941 г. партызаны знішчылі і пашкодзілі некалькі мастоў і тэлефонна-тэлеграфную лінію ў Чашніцкім раёне. У верасні вялі бой каля в. Красналукі Халопеніцкага (цяпер Чашніцкага) раёна, напалі на нямецкую камендатуру ў г. п. Халопенічы.

У кастрычніку 1941 г. атрад аб’яднаўся з дыверсійнай групай Р. М. Лінькова.

Камандзір Ц. Я. Ермаковіч.