ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ М. І. КАЛІНІНА, Беластоцкай вобласці, камандзір С. І. Сцяпанаў
pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ М. І. КАЛІНІНА

Дата стварэння: 22.10.2024 14:49:38

Дата змены: 28.05.2025 12:04:14


Партыза́нскі атра́д імя́ М. І. Калі́ніна

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў Беластоцкай вобласці.

Створаны ў ліпені 1943 г. на базе арганізатарскай групы С. I. Сцяпанава (32 чалавекі), дэсантаванай у маі ў Барысаўска-Бягомльскую партызанскую зону з задачай дзейнічаць у Беластоцкай вобласці. Падчас рэйду ў маі — ліпені 1943 г. група вырасла ў атрад імя М. І. Калініна.

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах, падарвалі 6 мастоў, 20 аўтамашын, спалілі 4 маёнткі, з дапамогай сувязных зладзілі дыверсію на Ваўкавыскім цэментавым заводзе.

Атрад (170 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 10–16 ліпеня 1944 г.

Камандзіры: С. I. Сцяпанаў, С. Ф. Крыжаноўскі; камісары: Р. С. Лук’янаў, I. Е. Сідаровіч, Е. Л. Петухоў; начальнік штаба Б. С. Кірычэнка.