pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД П. А. АЛЫБІНА

Дата стварэння: 22.10.2024 14:50:11

Дата змены: 15.05.2025 15:02:01


Партыза́нскі атра́д П. А. Алы́біна

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Івянецкага і Валожынскага раёнаў Баранавіцкай вобласці.

Створаны ў сакавіку 1944 г.

Партызаны на чыгуначных участках Фаніпаль — Койданава і Маладзечна — Ліда падарвалі 3 варожыя эшалоны, на дарозе Мінск — Койданава знішчылі 3 аўтамашыны, 560 м тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі мост.

Атрад (108 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 5 ліпеня 1944 г.

Камандзір атрада П. А. Алыбін; камісар Л. А. Устабашыдзэ; начальнікі штаба: П. Д. Максімаў, А. Н. Рыжкоў.