pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «БАЯВЫ»

Дата стварэння: 05.05.2023 12:08:11

Дата змены: 03.06.2025 09:41:50


Партыза́нскі атра́д «Баявы́»

Спецатрад Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) БССР.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Расонскага, Ашмянскага раёнаў Віцебскай вобласці і Докшыцкага, Мядзельскага раёнаў Вілейскай вобласці.

Створаны ў кастрычніку 1941 г. са спартсменаў-добраахвотнікаў як дыверсійна-разведвальны атрад. Колькасцю 44 чалавекі перапраўлены ў тыл ворага 7 сакавіка 1942 г.

Партызаны пусцілі пад адхон 128 варожых эшалонаў, у т. л. 3 бронецягнікі, разбілі і папсавалі 102 паравозы, 1 058 вагонаў і платформ, 113 аўтамашын і матацыклаў, 8 танкаў, 4 бронемашыны, адзін самалёт, узарвалі і спалілі 78 мастоў, 16 складоў, разбурылі 9,5 км чыгуначнага палатна, больш за 6 км тэлефоннай лініі.

Атрад (317 чалавек) злучыўся з Чырвонай арміяй 20 ліпеня 1944 г.

Камандзіры атрада: А. С. Гарачоў, В. Л. Няклюдаў.

В. Л. Няклюдаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1964 г. у в. Залессе Расонскага раёна ў гонар атрада была пастаўлена стэла.