Дата стварэння: 23.04.2025 15:45:49
Дата змены: 28.05.2025 12:04:34
Партыза́нскі атра́д імя́ І. І. Чукла́я
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Ленінскага раёна Пінскай вобласці.
Створаны ў верасні 1943 г. Названы ў гонар члена Пінскага падпольнага абкама камсамола І. І. Чуклая, які загінуў у баі ў верасні 1942 г.
Да лютага 1944 г. партызаны неслі службу па ахове штаба Пінскага партызанскага злучэння і партызанскага аэрадрома каля в. Ленін. У лютым 1944 г. на чыгунцы Лунінец — Баранавічы каля станцыі Люшча падарвалі 500 м чыгуначнага палатна, у чэрвені на ўчастку Басты́нь — Люшча — 600 м і 25 вагонаў. У маі 1944 г. удзельнічалі ў абароне в. Ленін. У ліпені 1944 г. збілі самалёт.
Атрад (123 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 8 ліпеня 1944 г.
Камандзір П. Р. Катовіч; камісар I. У. Доваль; начальнікі штаба: Ф. Д. Грынь, I. А. Очкусь.