АМАЎРАХЕТА (Amaurochaete), род грыбападобных арганізмаў сямейства Амаўрахетавыя (Amaurochaetaceae) парадку Стэманітысавыя (Stemonitidales) падкласа Калумеламіцэты (Columellomycetidae) класа Міксаміцэты (Myxomycetes)
pdf

АМАЎРАХЕТА

Дата стварэння: 17.11.2025 12:23:54

Дата змены: 03.12.2025 12:17:07


Амаўрахе́та (Amaurochaete Rostaf.), род грыбападобных арганізмаў сямейства Амаўрахетавыя.

Спарафоры ў амаўрахеты — гэта эталіі, падобныя на «падушачкі», цёмна-карычневыя, чорныя (дыяметр да 10 см). Гіпаталус тонкі, бліскучы, чорны. Кортэкс плевачны, крохкі, руйнуецца пры выспяванні. Калонка маецца, можа адсутнічаць. Капіліцый (псеўдакапіліцый) ёсць. Споры чорныя, цёмна-карычневыя ў згуртаванні, бародаўчатыя, да 8–15 мкм у дыяметры.

Субстрат: кара і гнілая драўніна пераважна хвойных парод дрэў, апалая ігліца (шыпулькі).

У свеце існуюць 4 віды. На Беларусі адзначаны 3 віды: Amaurochaete atra (Alb. et Schwein.) Rostaf., Amaurochaete tubulina (Alb. et Schwein.) T. Macbr., Amaurochaete comata G. Lister et Brândza.

З іх рэдкі від — Amaurochaete comata G. Lister et Brândza. Распаўсюджаны таксама ў Еўропе (Германія, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя) і Азіі (Японія), на Сярэднім Усходзе (Турцыя). У памежных з Беларуссю краінах від не выяўлены.


Літаратура
  1. Гмошинский В. И. Определитель миксомицетов Московского региона / В. И. Гмошинский, Е. А. Дунаев, Н. И. Киреева. – Москва: АРХЭ, 2021.

  2. Новожилов Ю. К. Определитель грибов России. Отдел Слизевики. Вып. 1. Класс Миксомицеты. – Санкт-Петербург: Наука, 1993.


Спасылкі
  1. Систематика и филогения миксомицетов: вчера, сегодня, завтра / Е. Л. Мороз, В. И. Гмошинский, О. Н. Щепин [и др.] // Российский центр научной информации. – URL: https://doi.org/10.31857/S0026364824040018 (дата обращения: 11.12.2025).

  2. World reports of Myxomycetes. – URL: http://www.myx.dk (Date of access: 12.12.2025).

  3. Hyde K. D. The 2024 Outline of Fungi and fungus-like taxa / K. D. Hyde, M. T. Noorabadi, V. Thiyagaraja [et al.] // Mycosphere. – URL: https://doi.org/10.5943/mycosphere/15/1/25 (Date of access: 12.12.2025).

  4. An online nomenclatural information system of Eumycetozoa. – URL: http://www.nomen.eumycetozoa.com (Date of access: 12.12.2025).

  5. Moroz E. L. The Systematics and Phylogeny of Myxomycetes: Yesterday, Today, and Tomorrow / E. L. Moroz, V. I. Gmoshinskiy, O. N. Shchepin [et al.] // Springer Nature Link. – URL: https://rdcu.be/dWZiP (Date of access: 12.12.2025).