Рэспубліка Беларусь (РБ, Беларусь)

Рэспубліка Беларусь (РБ, Беларусь)

Дата стварэння: 24.05.2023 11:46:03

Дата змены: 20.03.2026 09:06:17


Дзяржава ва Усходняй Еўропе.

Тэрыторыя 207,6 тыс. км².

Насельніцтва — 9 млн 156,0 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2024 г.).

Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Сімваламі суверэннай дзяржавы Рэспубліка Беларусь з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Сталіца — горад Мінск (1 млн 992,9 тыс. чалавек).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.).

Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.


Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!