Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне

Дата стварэння: 24.05.2023 11:51:58

Дата змены: 10.02.2025 16:51:55

Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Рэспублікі Беларусь як унітарнай дзяржавы — гэта дзяленне тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі па пэўных крытэрыях у мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, забеспячэння законнасці і правапарадку, рэалізацыі правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.

Палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі
Палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне дзяржавы вызначаецца законам (артыкул 9).

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь» ад 5 мая 1998 г. № 154‑З (у рэдакцыі ад 31.12.2014 № 229‑З) вызначае сістэму адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання дзяржавы, паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў пры вырашэнні пытанняў утварэння і кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, устанаўлення і змянення іх граніц, уліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак, іх наймення і перайменавання, а таксама іншых пытанняў, звязаных з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Рэспублікі Беларусь.

«Вароты Мінска». Прывакзальная плошча

«Вароты Мінска». Прывакзальная плошча

Горад раённага падпарадкавання Шклоў Магілёўскай вобласці

Горад раённага падпарадкавання Шклоў Магілёўскай вобласці

Горад раённага падпарадкавання Чэрыкаў Магілёўскай вобласці

Горад раённага падпарадкавання Чэрыкаў Магілёўскай вобласці

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі (АТА) Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца населеныя пункты і тэрыторыі, у якіх ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя Саветы, выканаўчыя і распарадчыя органы. Гэта могуць быць як асобныя гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, так і тэрыторыі (вобласці, раёны, сельскія і пасялковыя Саветы).

Тэрытарыяльнымі адзінкамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца асобныя населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі спецыяльнага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, землі гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў прыроды, землі абароннага прызначэння, свабодныя эканамічныя зоны і інш.).

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь дзеліцца на тэрыторыю сталіцы Рэспублікі Беларусь і тэрыторыю абласцей як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Тэрыторыя абласцей дзеліцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання як асобныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі.

Раёны ў абласцях дзеляцца на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, а таксама пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляюцца тэрытарыяльнымі адзінкамі.

Населеныя пункты, якія не з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, уваходзяць у прасторавыя межы сельсаветаў і пасялковых Саветаў і складаюць іх тэрыторыю. У г. Мінск, абласных цэнтрах і г. Бабруйск выдзяляюцца гарадскія раёны.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Беларусь на 6 абласцей і горад рэспубліканскага падпарадкавання Мінск застаецца нязменным з 1960 г., а дзяленне абласцей на раёны — з 1966 г. Толькі ў 1989 г. быў утвораны Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці. За гады дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь змянілася толькі колькасць гарадоў абласнога падпарадкавання, сельскіх і пасялковых Саветаў, а таксама агульная колькасць населеных пунктаў, у т. л. гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і сельскіх паселішч (табліца 1).

Табліца 1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь


Па стане на 1 студзеня

1991

2001

2011

2021

2024

Вобласці

6

6

6

6

6

Раёны

118

118

118

118

118

Гарады, усяго,

101

109

112

115

115

у т. л.:

рэспубліканскага падпарадкавання

1

1

1

1

1

абласнога падпарадкавання

37

25

12

10

10

Раёны ў гарадах

25

25

24

24

24

Пасёлкі гарадскога тыпу

110

104

93

85

85

Сельскія Саветы

1 480

1 457

1 295

1 151

1 127

Сельскія населеныя пункты

24 437

24 150

23 467

23 050

22 991

За апошнія гады ў рэспубліцы значна зменшылася колькасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак за кошт змянення адміністрацыйнага падпарадкавання гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. У 1995 г., улічваючы цесную ўзаемасувязь гарадоў і прылеглых тэрыторый, аб’яднаны выканкамы адміністрацыйных раёнаў і аднайменных гарадоў і гарадскіх пасёлкаў — раённых цэнтраў, якія з’яўляліся гарадскімі паселішчамі раённага падпарадкавання, а таксама гарадамі абласнога падпарадкавання з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек (Лунінец, Лепель, Добруш, Калінкавічы, Рагачоў, Ваўкавыск, Навагрудак, Вілейка, Дзяржынск, Горкі, Крычаў, Асіповічы).

Горад раённага падпарадкавання Ваўкавыск Гродзенскай вобласці
Горад Жлобін Гомельскай вобласці. Палац культуры металургаў. 2014 г.
Горад абласнога падпарадкавання Барысаў Мінскай вобласці
Горад абласнога падпарадкавання Орша Віцебскай вобласці
Горад абласнога падпарадкавання Полацк Віцебскай вобласці

У далейшым адбывалася аб’яднанне выканкамаў гарадоў абласнога падпарадкавання з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. чалавек і аднайменных раёнаў (Кобрын, Жлобін, Светлагорск, Рэчыца, Слонім, Ліда, Слуцк, Маладзечна, Барысаў, Мазыр, Орша, Полацк).

Найбольшыя змены адбыліся ў колькасці і велічыні па колькасці насельніцтва і памерах тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак пярвічнага ўзроўню, да якіх адносяцца сельскія і пасялковыя саветы, гарады раённага падпарадкавання. Абумоўлена гэта скарачэннем колькасці сельскага насельніцтва і сельскіх населеных пунктаў. За 33 гады (1991–2023) колькасць сельскіх жыхароў зменшылася на 42,2 %, у т. л. за 2011–2023 гг. на 18,0 %, а колькасць сельскіх населеных пунктаў — на 5,2 і 2,0 % адпаведна (табліца 2).

Табліца 2. Дынаміка колькасці сельскага насельніцтва і колькасці сельскіх населеных пунктаў абласцей Рэспублікі Беларусь за 1991–2023 гг.


Колькасць сельскага насельніцтва, тыс. чалавек на пачатак года

Колькасць сельскіх населеных пунктаў, адзінак на пачатак года

1991

2011

2021

2024

1991

2011

2021

2024

Рэспубліка Беларусь

3 384,7

2 388,0

2 069,3

1 957,7

24 437

23 467

23 050

22 991

Вобласці:

Брэсцкая

613,2

471,8

389,2

363,0

2 176

2 167

2 152

2 148

Віцебская

497,3

321,5

250,0

229,4

6 670

6 316

6 202

6 167

Гомельская

552,9

380,7

316,0

293,7

2 564

2 403

2 253

2 249

Гродзенская

485,8

322,1

245,6

223,7

4 416

4 338

4 295

4 292

Магілёўская

413,4

259,8

204,1

186,7

3 341

3 035

2 966

2 960

Мінская

821,7

632,2

664,4

661,2

5 269

5 208

5 182

5 175

г. Мінск

0,5

Колькасць сельскага насельніцтва больш за ўсё зменшылася ў Магілёўскай (на 54,8 %), Гродзенскай (на 54,0 %) і Віцебскай (на 53,9 %) абласцях, а колькасць сельскіх паселішч — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях на 12,3 і 11,4 % адпаведна.

Змяншэнне колькасці сельскага насельніцтва з’яўляецца толькі адным з фактараў, які вызначае неабходнасць узбуйнення сельсаветаў як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Не менш важную ролю адыгрываюць асаблівасці сельскага рассялення, транспартная даступнасць асобных паселішч ад цэнтраў сельсаветаў. Таму няма прамой адпаведнасці памяншэння колькасці сельскага насельніцтва і колькасці сельсаветаў.

За 1991–2023 гг. у Рэспубліцы Беларусь больш за ўсё сельсаветаў скарацілася ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях — на 29,6, 27,1 і 24,1 % адпаведна.

За апошнія гады зменшылася колькасць пасёлкаў гарадскога тыпу, бо гарадскія пасёлкі Усходні, Сокал, Сосны ўключаны ў склад Мінска; гарадскія пасёлкі Друя і Ула, рабочыя пасёлкі Акцябрскі і Асінторф у Віцебскай вобласці, Беліцк і Акцябрскі ў Гомельскай вобласці, Першамайскі ў Гродзенскай вобласці, Глуша і Градзянка ў Магілёўскай вобласці, гарадскі пасёлак Негарэлае ў Мінскай вобласці аднесены да сельскіх населеных пунктаў. Рабочы пасёлак Касцюкоўка ўключаны ў склад г. Гомель. Утворана 5 новых гарадскіх пасёлкаў (Балбасава і Баравуха ў Віцебскай вобласці, Зарэчча ў Гомельскай вобласці, Мачулішчы ў Мінскай вобласці і Дрыбін у Магілёўскай вобласці). Найбольш буйныя пасёлкі гарадскога тыпу (Мікашэвічы ў Брэсцкай вобласці; Іўе, Свіслач і Астравец у Гродзенскай вобласці; Крупкі, Лагойск, Мядзел, Узда і Фаніпаль у Мінскай вобласці; Кіраўск і Клічаў у Магілёўскай вобласці), а таксама адно з самых старажытных гарадскіх паселішч Беларусі г. п. Тураў у Гомельскай вобласці пераўтвораны ў гарады.

Істотна зменшылася колькасць гарадскіх паселішч з колькасцю насельніцтва менш за 5 тыс. чалавек (табліца 3).

Табліца 3. Змяненне колькасці насельніцтва па групах гарадскіх паселішч Рэспублікі Беларусь з 2001 па 2024 г. (на пачатак года)

Катэгорыі гарадскіх паселішч

Колькасць

паселішч

Колькасць насельніцтва

тыс. чалавек

у % да выніку

2001

2024

2001

2024

2001

2024

Гарадскія паселішчы — усяго,

213

200

6 979,7

7 198,3

100

100,0

з іх з колькасцю жыхароў:







менш за 5 тыс.

75

67

181,7

142,0

2,6

2,0

5,1–10,0

52

53

402,4

394,6

5,7

5,5

10,1–20,0

46

41

633,2

579,5

9,1

8,0

20,1–50,0

16

16

481,1

477,4

6,9

6,6

50,1–100,0

9

10

618,1

743,3

8,9

10,3

100,1–250,0

9

7

1 206,9

950,5

17,3

13,2

250,1–500,0

5

4

1 766,6

1 417,1

25,3

19,7

500,1–550,0

0

1

501,1

7,0

звыш 1 млн

1

1

1 689,9

1 992,9

24,2

27,7

Гарады — усяго,

109

115

6 561,0

6 915,3

94,0

96,1

з іх з колькасцю жыхароў:







менш за 5 тыс.

3

5

9,3

14,1

0,1

0,2

5,1–10,0

23

32

191,2

262,4

2,9

3,6

10,1–20,0

43

39

598,0

556,5

8,6

7,7

20,1–50,0

16

16

481,1

477,4

6,9

6,6

50,1–100,0

9

10

618,0

743,3

8,9

10,3

100,1–250,0

9

7

1 206,9

950,5

17,3

13,2

250,1–500,0

5

4

1 766,6

1 417,1

25,3

19,7

500,1–550,0

0

1

501,1

7,0

звыш 1 млн

1

1

1 689,9

1 992,9

24,2

27,7

Пасёлкі гарадскога тыпу — усяго,

104

85

418,7

283,0

6,0

3,9

з іх з колькасцю жыхароў:







менш за 5 тыс.

72

62

172,4

127,8

2,5

1,8

5,1–10,0

29

21

211,2

132,2

3,0

1,8

10,1–14,0

3

2

35,2

22,9

0,5

0,3

Населеныя пункты (паселішчы) Рэспублікі Беларусь адносяцца да пэўных катэгорый гарадскіх і сельскіх паселішч у залежнасці:

  • ад колькасці пражываючага насельніцтва;

  • узроўню развіцця і спецыялізацыі вытворчай і сацыяльна-культурнай інфраструктуры;

  • дзяржаўных функцый, якія ажыццяўляюцца на адпаведнай тэрыторыі.

Да катэгорыі гарадоў адносяцца:

  • г. Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь. Статус Мінска вызначаецца законам;

  • гарады абласнога падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш за 50 тыс. чалавек, якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі, буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай. У асобных выпадках да гарадоў абласнога падпарадкавання могуць быць аднесены населеныя пункты з колькасцю насельніцтва менш за 50 тыс. чалавек, якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі, буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі, маюць важнае прамысловае, гістарычнае значэнне, перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва;

    Горад абласнога падпарадкавання Магілёў
    Горад абласнога падпарадкавання Магілёў
    Горад раённага падпарадкавання Нясвіж Мінскай вобласці

    Горад раённага падпарадкавання Нясвіж Мінскай вобласці

  • гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш за 6 тыс. чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва. У асобных выпадках да гарадоў раённага падпарадкавання могуць быць аднесены населеныя пункты з колькасцю насельніцтва менш за 6 тыс. чалавек, якія маюць перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва, на тэрыторыі якіх размешчаны прамысловыя арганізацыі, сетка арганізацый сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння.

Горад раённага падпарадкавання Мядзел Мінскай вобласці
Горад раённага падпарадкавання Ашмяны Гродзенскай вобласці
Горад раённага падпарадкавання Стоўбцы Мінскай вобласці
Горад раённага падпарадкавання Чавусы Магілёўскай вобласці
Горад раённага падпарадкавання Вілейка Мінскай вобласці

Да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу адносяцца:

  • гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш за 2 тыс. чалавек, якія маюць прамысловыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва;

    Гарадскі пасёлак Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці
    Гарадскі пасёлак Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці
  • курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш за 2 тыс. чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы. У асобных выпадках да курортных пасёлкаў могуць быць аднесены населеныя пункты з колькасцю насельніцтва менш за 2 тыс. чалавек, якія маюць перспектывы далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторна-курортныя і аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя арганізацыі;

  • рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры прамысловых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб’ектах.

Усе астатнія паселішчы (аграгарадкі, вёскі, пасёлкі, хутары) адносяцца да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў.

Аграгарадкі — гэта добраўпарадкаваныя населеныя пункты, у якіх створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое пражывае ў іх, і жыхарам прылеглых тэрыторый. Яны, як правіла, з’яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі сельсаветаў.

Аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці
Аграгарадок Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці
Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна Мінскай вобласці

Пасёлкі, вёскі — гэта населеныя пункты, у якіх створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура, не аднесеныя да аграгарадкоў.

Хутары — гэта населеныя пункты, не аднесеныя да аграгарадкоў, вёсак або пасёлкаў.

Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем мае трохзвенную сістэму тэрытарыяльнага кіравання, верхні ўзровень якой прадстаўлены 6 абласцямі і сталіцай — г. Мінск.

Улічваючы, што адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на 6 абласцей не змяняўся з 1960 г., у кожнай з іх сфарміраваўся свой тэрытарыяльна-гаспадарчы комплекс, які найбольш поўна адпавядае мясцовым прыродным умовам і рэсурсам, горадабудаўнічым магчымасцям развіцця асобных населеных пунктаў, наяўнасці працоўных рэсурсаў, патрэбам насельніцтва.

Горад абласнога падпарадкавання Віцебск

Горад абласнога падпарадкавання Віцебск

Вобласць з’яўляецца аптымальнай адзінкай сацыяльна-эканамічнай прасторы краіны, у межах якой на сучасным этапе развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Рэспублікі Беларусь органы ўлады могуць ажыццяўляць эфектыўнае кіраванне сваёй тэрыторыяй, аказваючы пастаяннае рэгулюючае ўздзеянне на ход вырашэння эканамічных, сацыяльных і іншых задач з улікам рэгіянальнай спецыфікі. Менавіта на гэтым узроўні адбываецца значная частка працэсаў грамадскага ўзнаўлення, кааперацыі і спецыялізацыі працы, вырашаюцца сацыяльныя праблемы.

Горад абласнога падпарадкавання Брэст. Чыгуначны вакзал
Горад абласнога падпарадкавання Гомель. Чыгуначны вакзал
Горад абласнога падпарадкавання Гомель

Аб ролі і месцы ўнутрырэспубліканскіх рэгіёнаў у эканоміцы краіны можна меркаваць па тэрыторыі, колькасці насельніцтва, а таксама па найважнейшых паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця (табліца 4).

Табліца 4. Важнейшыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі абласцей і г. Мінск у 2023 г., удзельная вага ў рэспубліцы (у %)

Паказчык

Рэспубліка

Беларусь


Вобласці

г. Мінск

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Тэрыторыя

100

15,8

19,3

19,5

12,1

14,0

19,2

0,1

Колькасць насельніцтва (на канец года)

100

14,3

11,8

14,6

10,8

10,7

15,9

21,8

Сярэднегадавая колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы

100

13,6

11,0

13,5

10,6

10,2

16,2

24,9

Валавы рэгіянальны прадукт

100

11,3

9,1

11,8

10,9

7,6

19,0

30,3

Прадукцыя сельскай гаспадаркі

100

22,8

11,1

11,9

17,9

10,0

26,2

0,1

Валавы збор сельскагаспадарчых культур:









збожжавыя і зернебабовыя

100

20,8

8,4

11,3

22,3

12,7

24,6

бульба

100

19,2

11,3

13,5

15,0

12,3

28,6

гародніна

100

24,6

10,3

10,9

14,9

8,2

30,9

0,1

Рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе)

100

19,1

13,4

10,0

16,5

11,4

29,6

Вытворчасць малака

100

26,4

9,4

10,8

18,8

8,7

25,9

Вытворчасць яек

100

18,1

13,1

13,0

14,1

10,9

30,9

Прамысловая вытворчасць

100

11,4

12,5

20,1

10,5

8,3

21,7

15,5

Увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў

100

15,9

7,6

9,5

11,1

8,0

29,5

18,4

Інвестыцыі ў асноўны капітал

100

14,8

8,7

12,6

11,1

7,8

24,8

20,2

Рознічны тавараабарот

100

12,2

9,7

11,3

9,7

8,4

17,0

31,7

Экспарт тавараў

100

8,9

17,4

9,1

7,0

5,9

24,8

23,8

У Рэспубліцы Беларусь найбольш буйныя па тэрыторыі — Гомельская, Віцебская і Мінская вобласці, плошча якіх складае адпаведна 40,4, 40,1 і 39,8 тыс. км², у той час як Брэсцкай вобласці — 32,8, Магілёўскай — 29,1 і Гродзенскай — 25,1 тыс. км².

У Мінску на 1 студзеня 2024 г. пражывала 1 992,9 тыс. чалавек, або 21,8 % насельніцтва краіны. З абласцей найбольшая колькасць насельніцтва ў Мінскай (1 460,3 тыс. чалавек) і Гомельскай (1 338,6 тыс. чалавек), а найменшая — у Магілёўскай (981,2 тыс. чалавек) і Гродзенскай (992,6 тыс. чалавек). Шчыльнасць насельніцтва ў Віцебскай вобласці на 32,3 % меншая, чым у Брэсцкай.

Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў краіне маюць Мінская (21,7 %) і Гомельская (20,1 %) вобласці, тады як доля Гродзенскай вобласці складае 10,5 %, а Магілёўскай — 8,3 %. Па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі найбольшая доля Мінскай (26,2 %) і Брэсцкай (22,8 %) абласцей, а найменшая — Віцебскай (11,1 %) і Магілёўскай (10,0 %).

Найбольшая колькасць прамысловых прадпрыемстваў і вытворчасцей засяроджана ў Мінску і Мінскай вобласці, сельскагаспадарчых арганізацый — у Мінскай і Брэсцкай абласцях. У Мінску засяроджана 36,8 % будаўнічых арганізацый і 41,8 % мікра-, малых і сярэдніх арганізацый. Больш раўнамерна размеркаваны па ўнутрырэспубліканскіх рэгіёнах арганізацыі рознічнага гандлю і грамадскага харчавання (табліца 5).

Табліца 5. Размеркаванне арганізацый асноўных відаў эканамічнай дзейнасці па абласцях і г. Мінск на 1 студзеня 2024 г., адзінак/у % да выніку па рэспубліцы

Арганізацыі

Рэспубліка Беларусь


Вобласці

г. Мінск

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Колькасць суб'ектаў гаспадарання (юрыдычных асоб)

150239

14 872

13 355

14 069

11 707

12 246

26 905

57 085

100

9,9

8,9

9,4

7,8

8,2

17,9

38,0

Арганізацыі прамысловасці

16 285

1 854

1 384

1 530

1 334

1 562

3 981

4 640

100

11,4

8,5

9,4

8,2

9,6

24,4

28,5

Сельскагаспадарчыя арганізацыі

1 485

288

216

202

206

192

381

100

19,4

14,5

13,6

13,9

12,9

25,7

Сялянскія (фермерскія) гаспадаркі

3 364

756

413

437

447

451

860

100

22,5

12,3

13,0

13,3

13,4

25,6

Арганізацыі будаўніцтва

8 073

861

628

802

591

667

1 557

2 967

100

10,7

7,8

9,9

7,3

8,3

19,3

36,8

Аб'екты рознічнага гандлю

66 671

10 611

8 031

9 442

7 827

7 575

10 915

12 270

100

15,9

12,0

14,2

11,7

11,4

16,4

18,4

Аб'екты грамадскага харчавання

15 734

2 007

1 800

2 126

1 545

1 607

2 513

4 136

100

12,8

11,4

13,5

9,8

10,2

16,0

26,3

Мікра-, малыя і сярэднія арганізацыі

115924

10 935

8 958

9 905

8 543

8 496

20 668

48 419

100

9,4

7,7

8,5

7,4

7,3

17,8

41,8

У Рэспубліцы Беларусь выдзяляюцца 10 гарадоў абласнога падпарадкавання і 118 раёнаў.

Горад абласнога падпарадкавання Пінск Брэсцкай вобласці

Горад абласнога падпарадкавання Пінск Брэсцкай вобласці

Гарадамі абласнога падпарадкавання з’яўляюцца абласныя цэнтры, а таксама буйныя прамысловыя цэнтры Баранавічы і Пінск у Брэсцкай вобласці, Наваполацк у Віцебскай вобласці, Жодзіна ў Мінскай вобласці, Бабруйск у Магілёўскай вобласці. Пры гэтым толькі Наваполацк і Жодзіна не з’яўляюцца раённымі цэнтрамі, хоць колькасць насельніцтва і сацыяльна-эканамічны патэнцыял значна большыя, чым у гарадах — цэнтрах Полацкага і Смалявіцкага раёнаў, у якіх яны размешчаны.

Гарады абласнога падпарадкавання істотна адрозніваюцца як па колькасці насельніцтва, так і па эканамічным патэнцыяле (табліца 6).

Табліца 6. Колькасць насельніцтва і колькасць арганізацый гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 г.

Гарады абласнога падпарадкавання

Колькасць насельніцтва,

тыс. чалавек

Усяго арганізацый

Аб'екты рознічнага гандлю

Аб'екты грамадскага харчавання

Мікра-, малыя і сярэднія арганізацыі

Гомель

501,1

6 410

3 329

787

5 106

Гродна

361,1

4 916

2 440

597

3 912

Віцебск

358,4

4 828

2 303

633

3 651

Магілёў

353,1

4 959

2 705

573

3 788

Брэст

344,5

5 588

2 698

583

4 453

Бабруйск

207,4

2 010

1 437

282

1 521

Баранавічы

171,4

1 497

1 270

218

1 204

Пінск

124,3

1 040

1 004

211

760

Наваполацк

95,7

747

530

149

590

Жодзіна

63,7

695

375

92

557

Па колькасці насельніцтва гарады абласнога падпарадкавання адрозніваюцца ў 7,9 раза, па колькасці ўсіх арганізацый (юрыдычных асоб) у 9,2 раза, аб’ектаў гандлю — у 8,9 раза, грамадскага харчавання — у 8,6 раза, арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (мікра-, малых і сярэдніх арганізацый) — у 9,2 раза. Адрозненні ў адносных паказчыках у разліку на 100 жыхароў менш значныя і складаюць ад 1,4 раза па аб’ектах грамадскага харчавання да 2,1 раза па колькасці ўсіх арганізацый (юрыдычных асоб) і арганізацый малога і сярэдняга бізнесу.

Адміністрацыйныя раёны як рэспублікі ў цэлым, так і асобных абласцей істотна адрозніваюцца па сацыяльна-эканамічным патэнцыяле, які ў агульным плане можна характарызаваць колькасцю арганізацый (юрыдычных асоб), у т. л. мікра-, малых і сярэдніх арганізацый (табліцы 7–8).

Табліца 7. Размеркаванне раёнаў абласцей Рэспублікі Беларусь па колькасці арганізацый (юрыдычных асоб) на 1 студзеня 2024 г.

Вобласці

Колькасць раёнаў з лікам арганізацый, адзінак

81–100

101–150

15–200

201—

300

301—

500

501–1000

1 001–2000

2001 і больш

Рэспубліка Беларусь

1

14

16

34

23

20

8

2

Брэсцкая

6

5

5

Віцебская

2

5

9

2

1

2

Гомельская

6

2

4

3

5

1

Гродзенская

1

4

4

4

3

1

Магілёўская

1

5

5

5

4

1

Мінская

6

5

5

4

2


Табліца 8. Размеркаванне раёнаў абласцей Рэспублікі Беларусь па колькасці мікра-, малых і сярэдніх арганізацый на 1 студзеня 2024 г.

Вобласці

Колькасць раёнаў з лікам мікра-, малых і сярэдніх арганізацый, адзінак

25—

50

51—

100

101—

150

151–200

201—

500

501–1000

1 001–1800

8000 і больш

Рэспубліка Беларусь

6

27

24

14

27

12

7

1

Брэсцкая

3

4

7

2

Віцебская

1

8

6

2

1

1

2

Гомельская

2

6

3

3

4

3

Гродзенская

1

3

4

1

6

1

1

Магілёўская

2

10

3

2

3

1

Мінская

5

2

6

4

4

1

Адміністрацыйныя раёны абласцей таксама значна адрозніваюцца як па памерах тэрыторый, колькасці насельніцтва, так і па ўзроўні ўрбанізацыі, г. зн. суадносінах гарадскога і сельскага насельніцтва (табліца 9).

Табліца 9. Размеркаванне адміністрацыйных раёнаў Рэспублікі Беларусь па памерах тэрыторыі

Вобласці

Колькасць раёнаў

У т. л. з тэрыторыяй, тыс. км²

0,7–1,0

1,1–1,5

1,6–2,0

2,1–2,5

2,6–3,0

3,1–3,3

Рэспубліка Беларусь

118

12

40

38

13

11

4

Брэсцкая

16

1

4

5

1

3

2

Віцебская

21

7

7

4

2

1

Гомельская

21

2

4

8

2

4

1

Гродзенская

17

2

9

5

1

Магілёўская

21

5

11

4

1

Мінская

22

2

5

9

5

1

Пры сярэдніх памерах аднаго раёна 1,75 тыс. км² 10 раёнаў маюць тэрыторыю да 1 тыс. км², а 15 — больш за 2,5 тыс. км². Найбольш буйнымі па тэрыторыі з’яўляюцца раёны Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а найменшую сярэднюю плошчу маюць раёны Магілёўскай і Гродзенскай абласцей.

Яшчэ большае адрозненне адміністрацыйных раёнаў па колькасці насельніцтва (табліца 10). Сярэдняя колькасць насельніцтва адміністрацыйнага раёна Беларусі (без гарадоў абласнога падпарадкавання) на 1 студзеня 2024 г. складала 38,7 тыс. чалавек, у 37 раёнах яна была менш за 20 тыс. чалавек, а ў 25 раёнах пражывае 50 тыс. чалавек і больш у кожным. Пры гэтым сярэдняя колькасць насельніцтва аднаго раёна ў Магілёўскай вобласці склала 20,0 тыс. чалавек, Віцебскай — 29,9 тыс. чалавек, тады як у Брэсцкай — 41,8 тыс. чалавек і ў Мінскай вобласці — 63,5 тыс. чалавек.

Табліца 10. Размеркаванне адміністрацыйных раёнаў Рэспублікі Беларусь па колькасці насельніцтва на 1 студзеня 2024 г.

Вобласці

Колькасць раёнаў

У т. л. з колькасцю насельніцтва, тыс. чалавек

да 10

10,1–20,0

20,1–30,0

30,1–50,0

50,1–75,0

75,1–100

звыш 100,1

Усё насельніцтва

Рэспубліка Беларусь

118

5

33

30

25

12

6

7

Брэсцкая

16

5

6

4

1

Віцебская

21

1

9

5

4

1

1

Гомельская

21

9

3

2

3

3

1

Гродзенская

17

5

5

4

2

1

Магілёўская

21

3

10

5

3

Мінская

22

1

7

6

3

1

4

Гарадское насельніцтва

Рэспубліка Беларусь

118

44

40

13

8

5

3

5

Брэсцкая

16

3

7

3

2

1

Віцебская

21

12

6

1

-

-

1

1

Гомельская

21

9

5

1

2

2

1

1

Гродзенская

17

6

6

1

2

1

1

Магілёўская

21

13

5

2

1

Мінская

22

1

11

5

1

1

1

2

Сельскае насельніцтва

Рэспубліка Беларусь

118

45

51

10

10

1

1

Брэсцкая

16

1

8

4

3

Віцебская

21

13

6

1

1

Гомельская

21

10

7

3

1

Гродзенская

17

3

13

1

Магілёўская

21

17

3

1

Мінская

22

1

14

2

4

1

Раённымі цэнтрамі з’яўляюцца розныя па колькасці насельніцтва і падпарадкаванасці гарады, а таксама пасёлкі гарадскога тыпу. Па колькасці насельніцтва гарадскія паселішчы Рэспублікі Беларусь падзяляюцца на наступныя катэгорыі:

  • найбуйнейшыя — больш за 1 млн чалавек;

  • буйныя — 250,1–500; 500,1–1000 тыс. чалавек;

  • вялікія — 100,1–250 тыс. чалавек;

  • сярэднія — 20,1–50; 50,1–100 тыс. чалавек;

  • малыя — 10,1–20; 5,1–10 і менш за 5 тыс. чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь на 1 студзеня 2024 г. са 118 раённых цэнтраў адзін Мінск з’яўляецца горадам рэспубліканскага падпарадкавання, 8 — гарадамі абласнога падпарадкавання, 90 — гарадамі раённага падпарадкавання, 19 — пасёлкамі гарадскога тыпу. Пры гэтым толькі ў Брэсцкай і Мінскай абласцях усе раённыя цэнтры з’яўляюцца гарадамі (табліца 11).

Табліца 11. Размеркаванне раённых цэнтраў Рэспублікі Беларусь па катэгорыях і колькасці насельніцтва на 1 студзеня 2024 г.

Катэгорыі і колькасць насельніцтва



У т. л. вобласці

Рэспубліка Беларусь

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Усяго раённых цэнтраў, адзінак

118

16

21

21

17

21

22

У т. л.:

гарады рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання

9

3

1

1

1

2

1

гарады раённага падпарадкавання

90

13

14

15

12

15

21

пасёлкі гарадскога тыпу

19

6

5

4

4

Колькасць насельніцтва,

тыс. чалавек








больш за 1 990

1

1

344,0–501,1

5

1

1

1

1

1

103,0–207,4

7

2

1

1

1

1

1

53,0–98,0

8

1

1

3

3

20,1–50,0

16

3

2

4

3

4

10,1–20,0

36

8

4

5

4

5

10

5,1–10,0

42

1

13

8

7

10

3

менш за 5

3

1

1

1

Адміністрацыйны цэнтр у 60 раёнах рэспублікі з’яўляецца адзіным гарадскім паселішчам (43 гарады і 17 гарадскіх пасёлкаў). У 39 раёнах ёсць па 2 гарадскія паселішчы, у т. л. па 2 гарады — у 8 раёнах, па 2 пасёлкі гарадскога тыпу — у 3 раёнах і па адным горадзе і аднаму пасёлку гарадскога тыпу — у 28 раёнах. У 14 раёнах знаходзіцца па 3 гарадскія паселішчы, у 2 раёнах (Мядзельскім і Пухавіцкім) — па 4 гарадскія паселішчы, у адным раёне (Аршанскім) — 5 гарадскіх паселішч. У Бабруйскім і Магілёўскім раёнах, цэнтрамі якіх з’яўляюцца гарады абласнога падпарадкавання, няма ніводнага гарадскога паселішча.

Горад раённага падпарадкавання Лагойск Мінскай вобласці

Горад раённага падпарадкавання Лагойск Мінскай вобласці

Пасёлкі гарадскога тыпу застаюцца найбольш шматлікай катэгорыяй гарадскіх селішч.

Па ўдзельнай вазе гарадскога насельніцтва (без уліку гарадоў абласнога падпарадкавання) раёны рэспублікі можна падзяліць у наступныя катэгорыі:

  • моцна ўрбанізаваныя — звыш 75,1 %;

  • урбанізаваныя — 50,1–75,0 %;

  • пераважна ўрбанізаваныя — 40,1–50,0 %;

  • пераважна сельскія — 30,1–40,0 %;

  • сельскія — менш за 30,0 % гарадскога насельніцтва.

Урбанізаваныя раёны пераважаюць у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а сельскія — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (табліца 12).

Табліца 12. Размеркаванне раёнаў абласцей і Рэспублікі Беларусь па ўзроўні ўрбанізацыі на 1 студзеня 2024 г.

Вобласці

Колькасць раёнаў з удзельнай вагай гарадскога насельніцтва,%

звыш 75,1

50,1–75,0

40,1–50,0

30,1–40,0

менш за 30,0

Рэспубліка Беларусь

13

69

21

6

9

Брэсцкая

8

4

1

3

Віцебская

2

13

5

1

Гомельская

4

15

1

1

Гродзенская

3

8

3

2

1

Магілёўская

2

15

1

1

2

Мінская

2

10

8

1

1

На 1 студзеня 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь налічвалася 1 127 сельскіх Саветаў. Найбольшая колькасць сельсаветаў у Гомельскай (232) і Мінскай (216) абласцях, найменшая — у Гродзенскай і Магілёўскай (па 151 у кожнай). Цэнтрамі пераважнай большасці сельсаветаў з’яўляюцца аграгарадкі.

У рэспубліцы ёсць істотныя рэгіянальныя адрозненні па колькасці сельсаветаў у адным раёне, колькасці ў іх сельскіх населеных пунктаў, колькасці насельніцтва і памерах аднаго сельсавета (табліца 13).

Табліца 13. Размеркаванне сельсаветаў па раёнах Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 г.



Вобласці

Рэспубліка Беларусь

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Колькасць сельсаветаў у адным раёне

7–24

6–15

4–21

5–13

4–15

6–18

4–24

Сярэдняя колькасць сельсаветаў у раёне

12

9

11

9

7

10

9

У Рэспубліцы Беларусь за 1991–2023 гг. колькасць сельсаветаў зменшылася на 23,9 % і больш за ўсё ў Мінскай (на 29,6 %) і Магілёўскай (на 27,1 %) абласцях, тады як у Гомельскай вобласці — на 6,8 % і Брэсцкай вобласці — на 16,4 %. Нягледзячы на ўзбуйненне сельсаветаў, уключэння ў склад 56 з іх пасёлкаў гарадскога тыпу, сярэдняя колькасць насельніцтва аднаго сельсавета за 1991–2023 гг. зменшылася ў большасці абласцей (акрамя Мінскай) на 25,8–37,2 %, а сельскіх — на 28,6–40,9 % (табліца 14).

Табліца 14. Змяненні параметраў сельсаветаў абласцей Рэспублікі Беларусь за 1991–2023 гг.



Вобласці

Рэспубліка

Беларусь

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Колькасць сельсаветаў








на 1 студзеня 1991 г.

225

249

249

193

207

307

1 480

на 1 студзеня 2024 г.

188

189

232

151

151

216

1 127

Сярэдняя колькасць насельніцтва аднаго сельсавета, чалавек








на 1 студзеня 1991 г.

2 704

1 990

1 840

2 504

1 995

2 665

2 276

на 1 студзеня 2024 г.

2 007

1 340

1 333

1 646

1 253

3 313

1 857

Сярэдняя колькасць сельскага насельніцтва аднаго сельсавета, чалавек








на 1 студзеня 1991 г.

2 704

1 990

1 840

2 504

1 995

2 665

2 276

на 1 студзеня 2024 г.

1 931

1 214

1 266

1 481

1 237

3 061

1 737

Яшчэ большыя адрозненні параметраў сельсаветаў асобных адміністрацыйных раёнаў кожнай вобласці (табліца 15). У рэспубліцы са 118 раёнаў у больш за палову ёсць 6–10 сельсаветаў, тады як у 10 раёнах па 4–5 сельсаветаў і ў 8 раёнах па 16–24 сельсаветы. Толькі па 4 сельсаветы маюць Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці і Дрыбінскі раён Магілёўскай вобласці, тады як у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці — 24 сельсаветы, Гомельскім раёне — 21, Столінскім раёне — 19, Калінкавіцкім і Мінскім раёнах — па 18 сельсаветаў.

Табліца 15. Размеркаванне адміністрацыйных раёнаў абласцей Рэспублікі Беларусь па асноўных параметрах сельсаветаў



Вобласці

Рэспубліка Беларусь

Брэсцкая

Віцебская

Гомельская

Гродзенская

Магілёўская

Мінская

Колькасць раёнаў з колькасцю сельсаветаў:








4–5

1

1

8

10

6–10

6

16

11

13

10

13

69

11–15

8

5

4

3

3

8

31

16–20

1

4

1

6

21–24

1

1

2

Колькасць раёнаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва аднаго сельсавета, чалавек








больш за 9 000

1

1

2

3 001–3 800

1

5

6

2 501–3 000

1

2

4

7

2 001–2 500

4

1

1

1

1

1

9

1 501–2 000

6

4

1

4

1

10

26

1 001–1 500

4

9

8

8

10

1

40

650–1 000

7

10

2

9

28

У рэспубліцы ў 94 раёнах (79,7 %) сярэдняя колькасць насельніцтва сельсавета складае менш за 2 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць такіх раёнаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях (з 21 раёна 20 у кожнай). Толькі ў 8 раёнах рэспублікі сярэдняя колькасць жыхароў сельсавета складае больш за 3 тыс. чалавек. У Мінскай вобласці знаходзяцца 6 такіх раёнаў і па адным у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Асобымі тэрыторыямі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ), якія, як і ва ўсім свеце, адна з эфектыўных мадэлей тэрытарыяльна-гаспадарчага кіравання, здольных забяспечыць паскоранае развіццё асобных рэгіёнаў краіны шляхам прыцягнення замежных інвестыцый, укаранення высокіх тэхналогій, стварэння новых працоўных месцаў, нарошчвання экспартнага патэнцыялу.

Прававыя і арганізацыйныя асновы стварэння і дзейнасці СЭЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь «Аб свабодных эканамічных зонах» ад 7 снежня 1998 г. № 213‑З, указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб свабодных эканамічных зонах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» ад 20 сакавіка 1996 г. № 114 (у рэдакцыі ад 23.6.2023 № 180), «Аб некаторых пытаннях дзейнасці свабодных эканамічных зон на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» ад 9 чэрвеня 2005 г.

№ 262, «Аб змене указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 30 снежня 2016 г. № 508 (у рэдакцыі ад 12.5.2020 № 160), пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб вызначэнні межаў свабодных эканамічных зон» ад 11 красавіка 2022 г. № 222 (у рэдакцыі ад 27.9.2024 № 711).

У Беларусі функцыянуюць 6 СЭЗ — «Брэст», «Мінск», «Гомель-Ратон», «Віцебск», «Магілёў», «Гроднаінвест», участкі якіх знаходзяцца ў 50 гарадах і раёнах рэспублікі (табліца 16).

Табліца 16. Тэрыторыі СЭЗ Рэспублікі Беларусь у 2024 г.



Назва СЭЗ

«Брэст»

«Віцебск»

«Гомель-Ратон»

«Гроднаінвест»

«Магілёў»

«Мінск»

Год стварэння

1996

1999

1998

2002

2002

1998

Агульная тэрыторыя, га

5 004,1

2 383,7

4 040,2

4 153,0

3 712,0

2 651,2

Колькасць участкаў

16

16

13

12

18

21

Колькасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, дзе размешчаны ўчасткі СЭЗ

8

9

11

9

5

8

Па памерах тэрыторыі СЭЗ асобных абласцей адрозніваюцца ў 2,1 раза (СЭЗ «Брэст» і СЭЗ «Віцебск»), па колькасці ўчасткаў — у 1,8 раза (21 у СЭЗ «Мінск» і 12 у СЭЗ «Гроднаінвест»). Участкі СЭЗ «Гомель-Ратон» знаходзяцца ў 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках вобласці, тады як участкі СЭЗ «Магілёў» толькі ў 5.

Тэрытарыяльнай адзінкай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», што вызначана ў Палажэнні аб спецыяльным прававым рэжыме Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» ад 12 мая 2017 г. № 166 (у рэдакцыі ад 1.6.2023 № 161).

Парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 112,5 км² з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу. Парк размешчаны ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці за 25 км ад сталіцы Рэспублікі Беларусь ва ўнікальным прыродным комплексе і ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін—Масква. На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Фактычна, будуецца сучасны міжнародны экагорад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім патэнцыялам. Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва і падпісаных адпаведных міжурадавых дакументаў.

Найбольш значнымі па плошчы тэрытарыяльнымі адзінкамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі, да якіх адносяцца 4 нацыянальныя паркі («Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі» і «Прыпяцкі»), Бярэзінскі біясферны і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнікі, 98 заказнікаў рэспубліканскага і 278 заказнікаў мясцовага значэння, 322 помнікі прыроды рэспубліканскага і 651 помнік мясцовага значэння.

У Брэсцкай вобласці знаходзіцца асноўная частка Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». У межах Віцебскай вобласці знаходзяцца Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» і асноўная частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка і частка Нацыянальнага парка «Нарачанскі». На тэрыторыі Гомельскай вобласці знаходзяцца Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. У Гродзенскай вобласці часткова размешчаны нацыянальныя паркі «Белавежская пушча» і «Нарачанскі», у Мінскай вобласці — асноўная частка Нацыянальнага парка «Нарачанскі», частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка». Толькі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці адсутнічаюць нацыянальныя паркі і запаведнікі.

Найбольшая колькасць заказнікаў рэспубліканскага значэння знаходзіцца ў Віцебскай і Мінскай абласцях, мясцовага значэння — у Віцебскай і Магілёўскай (табліца 17). Помнікаў прыроды як рэспубліканскага, так і мясцовага значэння больш за ўсё ў Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях, а ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях менш.

Табліца 17. Размеркаванне заказнікаў і помнікаў прыроды па абласцях Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2024 г.


Заказнікі

Помнікі прыроды

рэспубліканскага

значэння

мясцовага

значэння

рэспубліканскага

значэння

мясцовага

значэння

Рэспубліка Беларусь

98

278

322

651

Вобласці:

Брэсцкая

18

33

29

111

Віцебская

25

67

86

144

Гомельская

14

39

13

60

Гродзенская

15

29

95

129

Магілёўская

5

60

12

80

Мінская

22

50

85

119

г. Мінск

2

-

2

8

Асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі займаюць 9,1 % агульнай плошчы тэрыторыі рэспублікі і больш за ўсё ў Брэсцкай (15,2 %), Віцебскай (10,3 %) і Гродзенскай (10,2 %) абласцях, тады як у Магілёўскай вобласці — усяго толькі 4,6 % тэрыторыі вобласці (табліца 18).

Табліца 18. Удзельная вага асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у агульнай плошчы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і абласцей (у %)


2005 г.

2010 г.

2015 г.

2020 г.

2023 г.

Рэспубліка Беларусь

8,3

7,7

8,8

9,0

9,1

Вобласці:

Брэсцкая

14,1

13,8

14,2

15,0

15,2

Віцебская

8,7

8,9

9,5

10,0

10,3

Гомельская

7,0

4,8

7,4

7,4

7,5

Гродзенская

10,1

10,4

9,9

10,1

10,2

Мінская

6,9

6,3

7,6

7,5

7,5

Магілёўская

3,7

2,7

4,4

4,6

4,6

г. Мінск

0,4

0,5

1,7

1,7

1,6

У 2023 г. у параўнанні з 2005 г. плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый павялічыліся ва ўсіх рэгіёнах і найбольш у Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Праектам Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года прадугледжваецца ўдасканаленне і развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і іншых прыродных тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове, прысваенню ім міжнародных статусаў.