ЗА СОВЕТСКУЮ РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Крывіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці
pdf

«ЗА СОВЕТСКУЮ РОДИНУ»

Дата стварэння: 12.05.2023 10:29:31

Дата змены: 11.09.2024 14:23:05


«За Сове́тскую Ро́дину»

Газета, орган Крывіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці і партызанскай брыгады імя М. І. Кутузава ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выходзіла ў 1943–1944 гг. з перыядычнасцю адзін раз на 10 дзён. Вядомы 4 нумары за 1944 г.: № 5 за 12 лютага, № 7 за 18 сакавіка, № 9 за 10 красавіка, № 12 за 11 мая. Рэдактар І. Б. Агрызка.

Пасля вызвалення БССР выходзіла пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Крывіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Маладзечанскай (з верасня 1944) і Мінскай абласцей (з 1960). Выданне спынена на № 34 за 28 красавіка 1962 г.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  6. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.