Дата стварэння: 12.05.2023 10:30:48
Дата змены: 11.09.2024 14:56:24
«Калга́снік Копы́льшчыны» («Калгаснік Капыльшчыны»)
Газета, заснавана ў маі 1930 г. пад назвай «Калгаснік Капыльшчыны» як орган Капыльскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. У перыяд з ліпеня 1938 г. да 15 чэрвеня 1941 г. называлася «Сацыялістычнае земляробства».
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Капыльскага падпольнага райкама КП(б)Б, выходзіла ў партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева (Капыльскі раён Мінскай вобласці). Вядомы 54 нумары за перыяд з 12 ліпеня 1943 г. да 30 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай (асобныя матэрыялы) мовах. Рэдактары: К. М. Клюйко (з 12.7.1943), А. В. Гарбачоў (з 5.10.1943), I. I. Лінік (з мая 1944).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З сакавіка 1963 г. называлася «Слава працы». З 1965 г. друкавалася як орган Капыльскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Слава працы» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.