pdf

КОБРЫНСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЧАСЦІ

Дата стварэння: 12.05.2023 10:56:10

Дата змены: 11.09.2024 14:47:18


Ко́брынскія вайско́выя ча́сці

За вызваленне г. Кобрын (20.7.1944) у ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. у Вялікую Айчынную вайну загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 25 ліпеня 1944 г. ганаровага наймення «Кобрынскія» ўдастоена 12 вайсковых часцей 1‑га Беларускага фронту.

Часці, якім нададзена ганаровае найменне «Кобрынскія»: 29‑ы гвардзейскі (падпалкоўнік I. П. Мохаў), 37‑ы гвардзейскі (падпалкоўнік I. С. Калеснікаў), 369‑ы (падпалкоўнік У. Р. Валошчанка), 669‑ы (маёр А. I. Дзеравянка) і 692‑і (палкоўнік I. М. Падбярэзін) стралковыя палкі; 31‑ы гвардзейскі (палкоўнік Д. А. Аўралёў), 60‑ы гвардзейскі карпусны (палкоўнік А. П. Суслаў), 533‑і армейскі знішчальна-процітанкавы (маёр М. П. Говараў) і 655‑ы (маёр Н. Ц. Ларычаў) артылерыйскі палкі; 1282‑і армейскі зенітны артылерыйскі полк (падпалкоўнік Д. К. Барысаў); 222‑і (маёр Д. П. Родзін) і 229‑ы (маёр Я. Н. Навумаў) інжынерны сапёрны батальёны.