ПАРТЫЗАН , газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Калінкавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці
ПАРТЫЗАН , газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Калінкавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці

Газета «Партызан» — орган Калінкавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б.

«ПАРТЫЗАН»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:19:49

Дата змены: 19.07.2024 10:31:04


«Партыза́н»

Газета, заснавана ў студзені 1941 г. пад назвай «За бальшавіцкія тэмпы» як орган Калінкавіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. Выходзіла да 25 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Калінкавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў маі — лістападзе 1943 г. Вядома 7 нумароў (№ 11–16, № 18) за перыяд з 18 ліпеня да 18 верасня 1943 г. на беларускай мове. Рэдактары: М. I. Бандарчук, А. У. Броўка.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай. З 11 снежня 1952 г. мела назву «Сцяг камунізма». З 26 красавіка 1962 г. — «За камунізм». З 1965 г. друкавалася як орган Калінкавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Калінкавіцкія навіны» 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Калінкавіцкі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.