pdf
УПЕРАД, газета

Газета «Уперад» — орган Лідскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)‌Б.

«УПЕРАД»

Дата стварэння: 12.05.2023 11:25:42

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20


«Упе́рад»

Газета, заснавана ў верасні 1939 г. Друкавалася як орган Лідскага павятовага камітэта КП(б)‌Б і павятовага выканкама; Лідскага райкама КП(б)‌Б, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных; Лідскага гаркама і райкама КП(б)‌Б, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці. Выходзіла да 20 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Лідскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)‌Б. Вядомы 33 нумары за перыяд з 29 мая 1943 г. да 22 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактары: Г. Р. Каган, Ю. Б. Драгун (са жніўня 1943).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. У перыяд з 1 мая 1962 г. да 6 ліпеня 1966 г. мела назву «Сцяг працы», затым зноў называлася «Уперад». З 1965 г. друкавалася як орган Лідскага райкама і гаркама КПБ, раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

Са снежня 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Лідская газета» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лідскі раённы выканаўчы камітэт і Лідскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.