pdf

ГАЙНАЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 07.07.2025 09:47:15

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Га́йнаўскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Гайнаўскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Створаны ў снежні 1943 г. рашэннем Цэнтральнага камітэта КП(б)‌Б, дзейнічаў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе «Сцяг» Брэсцкай вобласці.

Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Гайновский рабочий».

Спыніў сваю дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.

Сакратар райкама А. Ф. Петракоў (адначасова камандзір атрада «Сцяг»); склад членаў райкама па дакументах не вызначаны.