pdf

БАРАНАВІЦКІ ПАДПОЛЬНЫ ГАРКАМ ЛКСМБ

Дата стварэння: 07.07.2025 10:24:23

Дата змены: 22.08.2025 11:25:15


Бара́навіцкі падпо́льны гарка́м ЛКСМБ

Баранавіцкі падпольны гарадскі камітэт ЛКСМБ.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Баранавічы.

Створаны 20 снежня 1943 г. рашэннем Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ, працаваў пад кіраўніцтвам абкама і Баранавіцкага падпольнага гаркама КП(б)‌Б.

Кіраваў падпольнымі камсамольскімі і маладзёжнымі арганізацыямі і групамі ў Баранавічах. Да стварэння гаркама падпольную барацьбу камсамольцаў і моладзі горада супраць акупантаў узначальвалі Баранавіцкі падпольны абкам ЛКСМБ, Стаўбцоўскі падпольны міжрайцэнтр ЛКСМБ і Слонімскі падпольны міжрайцэнтр ЛКСМБ, Баранавіцкі падпольны гаркам КП(б)‌Б і Гарадзішчанскі падпольны райкам КП(б)‌Б.

Гаркам базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя К. К. Ракасоўскага Баранавіцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.

Сакратары гаркама: Р. Л. Марахоўскі (да 13.3.1944, адначасова інструктар па падпольнай рабоце Баранавіцкага падпольнага абкама ЛКСМБ), Г. М. Бабушкіна (з 1.1.1944).