pdf

АГУРКІ

Дата стварэння: 14.10.2025 13:47:16

Дата змены: 10.11.2025 11:50:15


location Google location Yandex

Агуркі, вёска, Верхнядзвінскі раён


Агуркі́

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Бяляны Асвейскага сельсавета.

Перад вайной у вёсцы жылі 65 чалавек.

У сакавіку 1943 г. падчас карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (16 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1982 г. на месцы вёскі пастаўлены мемарыяльны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».