Байкі́ (Ба́йкі)
Вёска на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Ружанскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 1 011 чалавек.
У час карнай аперацыі 22 студзеня 1944 г. гітлераўцы загубілі 987 жыхароў: мужчын расстралялі, жанчын і дзяцей спалілі жывымі, вёску (120 двароў) спалілі.
Пасля вайны вёска адноўлена.
На магіле ахвяр фашызму ў паўднёвай частцы вёскі ў 1957 г. устаноўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Хатынские Деревья жизни: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2015.
Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Национальный архив Республики Беларусь Фонд «Историческая память», 2017.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Брестская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.