pdf
БАЙКІ, вёска, Пружанскі раён

Жыхары вёскі Байкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, муж і жонка С. П. і [В.] М. Кава (Хадыка), іх дзеці — сын Анатоль і дачка Лідзія, загубленыя нацысцкімі захопнікамі 22 студзеня 1944 г. у ліку 987 жыхароў вёскі.

БАЙКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 08:46:10

Дата змены: 11.09.2024 16:22:42


location Google location Yandex

Байкі, вёска, Пружанскі раён


Байкі́ (Ба́йкі)

Вёска на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Ружанскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 1 011 чалавек.

У час карнай аперацыі 22 студзеня 1944 г. гітлераўцы загубілі 987 жыхароў: мужчын расстралялі, жанчын і дзяцей спалілі жывымі, вёску (120 двароў) спалілі.

Пасля вайны вёска адноўлена.

На магіле ахвяр фашызму ў паўднёвай частцы вёскі ў 1957 г. устаноўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».