pdf

БРАТКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 08:52:15

Дата змены: 11.09.2024 16:22:42


location Google location Yandex

Браткі, пасёлак, Жлобінскі раён

Бра́ткі

Пасёлак на тэрыторыі Жлобінскага pаёна Гомельскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 2,5 км на поўдзень ад аграгарадка Кароткавічы Кароткавіцкага сельсавета. Перад вайной у пасёлку жылі 52 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 27 жыхароў і спалілі пасёлак (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» і на помніку спаленым вёскам сельсавета ў Кароткавічах.