pdf

БУДА

Дата стварэння: 16.06.2023 08:53:21

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Буда, вёска, Чэрвеньскі раён


БУДА, вёска, Чэрвеньскі раён

Помнік на месцы знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі вёскі Буда Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Бу́да

Вёска на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад в. Падсосна (Падсоснае) Калодзежскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 100 чалавек.

У час карнай аперацыі 10 лістапада 1942 г. гітлераўцы загубілі 59 жыхароў і спалілі вёску (25 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1984 г. пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  5. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.