pdf

ВАЎЧКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 09:01:19

Дата змены: 11.09.2024 15:01:30


location Google location Yandex

Ваўчкі, вёска, Віцебскі раён

ВАЎЧКІ, вёска, Віцебскі раён

Курган і памятная стэла на месцы былой вёскі Ваўчкі Віцебскага раёна, знішчанай разам з жыхарамі нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Ваўчкі́

Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на паўночны захад ад в. Фокіна Вымнянскага сельсавета.

У час карнай аперацыі «Шаравая маланка» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (43 чалавекі) і спалілі вёску.

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1968 г. насыпаны курган.