Дата стварэння: 16.06.2023 09:01:51
Дата змены: 11.09.2024 16:22:27
Ве́жын
Вёска на тэрыторыі Акцябрскага pаёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 4 км на поўдзень ад в. Гаць Ламавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 110 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лютым 1942 г. гітлераўцы загубілі 70 жыхароў і спалілі вёску (30 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму на месцы вёскі ў 1965 г. устаноўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».