pdf

ВІТАВА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:09:42

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Вітава, вёска, Хоцімскі раён


Ві́тава

Вёска на тэрыторыі Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2,5 км на захад ад аграгарадка Ліпаўка Вялікаліпаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 107 чалавек.

У час карнай аперацыі ў маі 1943 г. гітлераўцы загубілі 9 жыхароў і спалілі вёску (21 двор).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1975 г. пастаўлены мемарыяльны знак.


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Хоцімскага раёна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003.