Дата стварэння: 16.06.2023 09:15:38
Дата змены: 15.07.2024 09:01:01
Га́ні
Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася у Гайненскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жыў 121 чалавек.
У час карнай аперацыі 3 студзеня 1944 г. гітлераўцы загубілі 121 жыхара і спалілі вёску (15 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».