pdf

ГАРА

Дата стварэння: 16.06.2023 09:16:21

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Гара, вёска, Полацкі раён

Гара́

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 8 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Палата Палатоўскага сельсавета.

У час карнай аперацыі ў 1942 г. гітлераўцы загубілі аднаго жыхара і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1965 г. устаноўлены абеліск.