Дата стварэння: 16.06.2023 09:16:50
Дата змены: 11.09.2024 16:22:27
Гаравы́я
Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася ў Гаранскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 182 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў мai 1944 г. гітлераўцы загубілі 31 жыхара і спалілі вёску (41 двор).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».