pdf

ГАЎРЫЛЕНКІ

Дата стварэння: 16.06.2023 09:18:10

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Гаўрыленкі, вёска, Полацкі раён


Гаўрыле́нкі (Гаўры́ленкі)

Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Палатоўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 23 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў 1942 г. гітлераўцы загубілі 13 жыхароў і спалілі вёску (6 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».