Глі́ннікі
Вёска на тэрыторыі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўночны захад ад в. Заполле Глыбачанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 56 чалавек.
У час карнай аперацыі ў красавіку 1944 г. гітлераўцы загубілі 6 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1975 г. пастаўлены памятны знак.