pdf

ГЛІНЦЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:21:00

Дата змены: 11.09.2024 16:22:27


location Google location Yandex

Глінцы, вёска, Верхнядзвінскі раён


Глі́нцы (Гні́льцы)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны ўсход ад в. Чарнавокі Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 45 чалавек.

У час карнай аперацыі ў ліпені 1943 г. гітлераўцы расстралялі і ўтапілі ў рацэ Свольна 29 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».